Юбілейны канцэрт. "Песняры" ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра

12 октября 2019

І яшчэ адзін музычны вечар у гэтыя хвіліны дораць сваім прыхільнікам легендарныя "Песняры". 50 гадоў адзначае не проста калектыў, а цэлы кірунак у беларускай музыцы. Плацінавыя хіты і прэм'еры спяваюць сёння на сцэне Палаца Рэспублікі, акрамя маладых музыкантаў ансамбля, і тыя, хто працаваў з Мулявіным. "Волагду" пачулі голасам самога Анатоля Кашапарава. Усяго больш як тры дзясяткі песень - пад акампанемент Прэзідэнцкага аркестра.