Юбілейны кінафестываль "Лістапад" адкрыецца адной з найлепшых карцін Кан

16 октября 2018

"Халодную вайну" польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага ўпершыню пакажуць беларускаму гледачу. Напярэдадні Варшава выставіла стужку на саісканне "Оскара". Чорна-белы фільм пра каханне на руінах пасляваеннай Польшчы - не дэбют польскага рэжысёра на экранах "Лістапада". У 2013 годзе яго карціна "Іда" ўзяла вышэйшыя ўзнагароды мінскага кінафоруму.

Праз тыдзень арганізатары аб’явяць і намінантаў Нацыянальнага конкурсу ў рамках "Лістапада". Ацэньваць работы даручылі тром міжнародным экспертам: фестывальны агент з Францыі Паскаль Рамонда, адборшчык Венецыянскага кінафестывалю Рэната Сантора і беларускі рэжысёр Дар'я Юркевіч.

"Лістапад" стартуе ў кінатэатры "Масква" 2 лістапада. Усяго за тыдзень работы фестывалю адбудуцца больш зв 200 кінапаказаў на пяці пляцоўках.