Юбілейны Дзень беларускага пісьменства будзе прысвечаны тэме малой радзімы

24 августа 2018

Юбілейны - 25-ы - Дзень беларускага пісьменства, які прымае сёлета горад Іванава Брэсцкай вобласці, будзе прысвечаны тэме малой радзімы.

Пачнуцца мерапрыемствы з фэсту кнігі і прэсы ўжо 1 верасня. Госці свята змогуць сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі і літаратарамі. Таксама госці змогуць наведаць мястэчка Янава, якому сёлета споўніцца 595 гадоў, музейны комплекс Напалеона Орды і вёску Дастоева, дзе жылі продкі Фёдара Дастаеўскага. На два дні ў Іванаве збяруцца паэты і празаікі з 13 краін.