Ён ужо стаў каляднай дабрачыннай традыцыяй і часткай акцыі "Нашы дзеці". Штогод лепшыя праекты беларускага кнігавыдаўніцтва прапаноўваюць у сталічным Вялікім тэатры ў якасці лотаў на аўкцыёне. Сёлета іх 15. Тэматыка абумоўленая Годам культуры ў нашай краіне.
Усе сабраныя сродкі ад продажу выданняў накіруюць выхаванцам Шклоўскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем зроку.













