Юбілейны, 25-ы Дзень беларускай пісьменнасці пройдзе ў горадзе Іванаве і будзе прысвечаны тэме малой радзімы

24 августа 2018

Юбілейны, 25-ы Дзень беларускай пісьменнасці, які прымае сёлета горад Іванава Брэсцкай вобласці, будзе прысвечаны тэме малой радзімы. Пачнуцца мерапрыемствы з фестывалю кнігі і прэсы ўжо 1 верасня.

Госці свята змогуць сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі і літаратарамі. Таксама госці змогуць наведаць мястэчка Янава, якому сёлета споўніцца 595 гадоў, музейны комплекс Напалеона Орды і вёску Дастоева, дзе жылі продкі Фёдара Дастаеўскага. На два дні ў Іванаве збяруцца паэты і празаікі з 13-ці краін.