Юбілейны, 10-ы фестываль "Наш Грунвальд". Рыцарскі турнір па правілах XV стагоддзя

20 июля 2018

Акунуцца ў эпоху Сярэднявечча. Дзясяты фестываль "Наш Грунвальд" на выхадных збярэ пад Мінскам лепшыя рыцарскія клубы. Запланаваныя майстар-класы, рок-канцэрты і кірмашы. Самай відовішчнай падзеяй стане рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы. А ў другі дзень фестывалю - конны рыцарскі турнір па правілах XV стагоддзя. На працягу ўсяго свята будуць працаваць інтэрактыўныя зоны: асвоіць майстэрства стральбы з лука або адчуць сябе рыцарам, прымерыўшы даспехі, зможа любы ахвотнік.