Юбілейная выстава Спадчына Перамогі ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага

7 ноября 2013
Прысяга, вучэнні, ваенныя баталіі. Паказ прымеркаваны да 10-годдзя студыі ваенных мастакоў пры Доме афіцэраў. За гэты час стваральнікі палотнаў зрабілі значны ўклад у развіццё ваеннай тэматыкі ў выяўленчае мастацтва.

За час існавання студыі праведзена больш як 30 мастацкіх выстаў у ваенных гарнізонах і музеях абласных і раённых цэнтраў.