Юбілейная выстава Генадзя Сухамлінава "Святло любові тваёй" у галерэі Савіцкага

19 марта 2021
Прырода ва ўсіх яе праявах  на палотнах Генадзя Сухамлінава.

Амаль 70 жывапісных работ  аўтара прадэманстраваны ў галерэі Савіцкага

У пейзажах аўтара перамяжоўваюцца вясковыя і гарадскія матывы з сілуэтамі цэркваў і хатак, карункамі галінак на дрэвах і лёгкім змрокам.  Ціхая прыгажосць і трапяткая паэзія беларускай прыроды дапамаглі аўтару здабыць сябе як мастака. У прыродным пазітыве ён чэрпае натхненне, знаходзіць новыя вобразы і фарбы. 
Член Беларускага саюза мастакоў Генадзь Сухамлінаў больш за 40 гадоў выкладае ў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў. Экспазіцыя "Святло любові твоёй" прысвечана 70-гадоваму юбілею мастака,  а таксама Году народнага адзінства.