Юбілей сёння адзначае Мікалай Скорыкаў

19 ноября 2017

Юбілей сёння адзначае народны артыст Беларусі Мікалай Скорыкаў. Папулярнаму выканаўцу класічнай і эстраднай музыкі, знакамітаму бас-барытону спаўняецца 60 гадоў. Вялікую дату Скорыкаў сустракае ў актыўным творчым рэжыме і выдатнай прафесійнай форме. З першых дзён стварэння Дзяржаўнага канцэртнага аркестра пад кіраваннем Міхаіла Фінберга і сёння ён саліст праслаўленага калектыву. Таксама артыст выкладае эстрадны вакал і вядзе ўласны праект на тэлеканале "Беларусь 3".

Мікалай Скорыкаў - выхадзец Гомеля. З малых гадоў ён рыхтаваў сябе да кар'еры опернага спевака. Па гэты дзень у рэпертуары выканаўца класічныя арыі і рамансы. Публіка любіць Скорыкава за праніклівае выкананне песень ваенных гадоў і прысвечаных Вялікай Перамозе.