Юбілей сёння адзначае народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец

18 мая 2018

Яго імя добра вядомае не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Педагог і музыкант, галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі, нязменны ўдзельнік самых прэстыжных міжнародных фестываляў. Ён унёс вялікі асабісты ўклад у захаванне, развіццё і папулярызацыю лепшых традыцый нацыянальнай культуры і выхаваў некалькі пакаленняў таленавітых артыстаў. З 80-годдзем Міхаіла Казінца павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.