Юбілей адзначае Нацыянальны мастацкі музей - 80 гадоў

4 ноября 2019
Пастанова аб стварэнні карціннай галерэі з'явілася ў студзені 1939. Але музейная традыцыя - адзначаць свой дзень нараджэння ў лістападзе. Справа ў тым, што ў лістападзе 1957 установа пераехала ў новы будынак, пабудаваны па праекце архітэктара Бакланава спецыяльна для музея. Гэты помнік архітэктуры з калонамі па Леніна, 20 сёння ведае кожны. З юбілеем калектыў музея павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Да святочнай даты музей паказвае тое, што доўгія дзесяцігоддзі было схавана. Алена Борматава  пра невядомыя шэдэўры. 

Першы выхад у свет праз 75 гадоў знаходжання ў запасніках. Праца - падарунак аўтара (галоўнага рэстаўратара Траццякоўкі) жывапісца Кудраўцава. У фонды паступілі ў 45. З тых часоў так і заставаліся ў папках. У савецкі час яны былі не запатрабаваныя. Пралетарскія крытыкі імпрэсіянізм, мякка кажучы, не шанавалі. 

Пыл з карцін не змахнеш простай сурвэткай. Каб зняць напластаванні дзесяцігоддзяў, палотны прайшлі праз рукі рэаніматолагаў жывапісу. З рэанімацыйнага стала ў выставачную залу даставілі Туржанскага. Ён у асяроддзі Сярова, Каровіна, Архіпава. 

Імгненнасць таго, што адбываецца, спроба зафіксаваць уражанне і рух святла. Але не на фота, а на палатне і фарбамі. Паўтоны, змешванне колераў на пэўнай адлегласці - гэтае адрозненне імпрэсіянізму. Ён стаў метадам, праз які праходзілі сотні майстроў. 

Імпрэсіянізм Піменава - мастака, які пасля выхаду пастановы аб курсе на сацрэалізм у мастацтве, прайшоў праз забыццё і немагчымасць працаваць. Імпрэсіяністаў не выстаўлялі. Затое зараз выдаюць манаграфіі і рыхтуюць выставачныя праекты. Напрыклад, працы Піменава пасля нашай экспазіцыі адправяцца ў Маскву на персанальную выставу мастака ў Траццякоўцы. 

"Сямейнае чаяпіцце" Герасімава - карціна, якая ў савецкі час практычна не выстаўлялася. І гэта прытым, што мастак быў асабістым партрэтыстам Сталіна і адзіным, хто пісаў правадыра не па фатаграфіях. Сталін пазіраваў яму асабіста. Дарэчы, шмат у чым дзякуючы Герасімаву ўдалося легалізаваць імпрэсіянізм і зняць табу са шматлікіх палотнаў. Гэта за апошнія гады пабывала практычна на кожнай часовай экспазіцыі. 

Калекцыя рускага імпрэсіянізму ў вялікім аб'ёме, напэўна, з'явіцца ў пастаяннай экспазіцыі. У наступным годзе плануюць здаць дзве чаргі музейнага квартала, што значна пашырыць выставачныя плошчы.