Юбілей адзначае народная артыстка Беларусі Людміла Яфімава

19 марта 2017

Юбілей сёння адзначае народная артыстка Беларусі Людміла Яфімава. Генію харавой музыкі, як называюць дырыжора калегі, 80. Са знамянальнай датай Людмілу Яфімаву павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Ёй шмат падуладна - выкананне найскладанейшых твораў, нетрадыцыйная іх трактоўка і стварэнне паўнавартасных праграм. Менавіта пад кіраўніцтвам Яфімавай Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы набыла шырокую вядомасць і прызнанне ў Беларусі і за мяжой. За значны ўнёсак у развіццё айчыннага харавога мастацтва і беларускай народнай музыкі Людміла Барысаўна была ўзнагароджана ордэнам Францыска Скарыны.