Юбілеі адзначаюць народная артыстка Беларусі Інеса Душкевіч і народны мастак Уладзімір Тоўсцік

24 июня 2019

Два вялікія юбілеі ў беларускай культуры. Народнаму мастаку, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміру Тоўсціку сёння 70! Вядомы жывапісец працуе ў жанры тэматычнай карціны, нацюрморта, партрэта і пейзажа. Для яго творчага почырку характэрна спалучэнне рэалізму, сімвалізму і рамантызму. Работы майстра захоўваюцца ў дзяржаўных музеях і прыватных калекцыях па ўсім свеце. 

І юбілей адзначае і знакамітая балерына, народная артыстка Беларусі Інеса Душкевіч. Танцоўшчыца беларускай школы, прыма Нацыянальнага Вялікага тэатра оперы і балета гледачу запомнілася галоўнымі партыямі ў дзясятках балетаў. Кармэн, Джульета, Жызель, Рагнеда: аддаўшы два дзесяцігоддзі служэнню тэатру, сёння Душкевіч - мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа. 

З юбілеямі Уладзіміра Тоўсціка і Інесу Душкевіч павіншаваў Кіраўнік дзяржавы.