Ю. Бондар: Крызіс даверу да тэатраў пераадолены дзякуючы новай хвалі рэжысёраў

19 февраля 2019

Удзельнікі калегіі Міністэрства культуры падвялі вынікі года і абазначылі прабелы ў працы. Так, на тэатральных падмостках акцэнт зробяць на нацыянальным рэпертуары, а беларускае кіно стануць часцей паказваць на вялікіх экранах.

Юрый Бондар, Міністр культуры Беларусі: "Цікавасць да нашай культуры за мяжой высокая. Нам ёсць пра што сказаць, нам ёсць што паказаць. Сведчанне таму - Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, якія нядаўна завяршыліся".

Уладзімір Карачэўскі, гендырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм": "Мы прынялі ўдзел у нямецка-расійска-беларускім праекце "Урокі персідскай". Гэты фільм зараз знаходзіцца ў стадыі постпрадакшэну і ўжо быў паказаны ў Берліне на кінарынку. Яго ўжо закупіў шэраг краін. Але спадзяемся, што гэты фільм таксама прыме ўдзел у фестывалях класа А".

Культурнае ведамства не пакідае без увагі і галоўную спартыўную падзею краіны. Стаць удзельнікам цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў можа кожны харэограф. Кастынг пройдзе заўтра ў Белдзяржфілармоніі.