Японскія ўрбаністычныя праекты ў экспазіцыі "Гарады на грані выжывання"

2 марта 2015

Паменшаная копія будынка такійскага муніцыпалітэта і нават адважныя жылыя канструкцыі ў паветры. Японскія ўрбаністычныя праекты 60-х гг. у экспазіцыі "Гарады на грані выжывання". Новы падыход да будаўніцтва гарадоў-мільянераў прывезлі паказаць японскія архітэктары, але мастацкай выставу не назавеш. Толькі лічбы, графікі, відэа- і аўдыяматэрыялы леглі ў аснову прэзентацыі, якая нядаўна адкрылася ў галерэі Савіцкага. Пра старыя і новыя падыходы ў праектаванні гарадской прасторы - рэпартаж Ніны Мажэйкі.

З карты Мінска пачынаецца японская экспазіцыя. Невыпадкова. Двухмільённая сталіца, хоць і ў 7 разоў меншая за Токіа, аднак ужо шукае новыя падыходы ў праектаванні. Пад шклом і ў стане абсалютнай кансервацыі ў цэнтральнай частцы залы знаходзяцца мадэлі спецыяльных раёнаў самага вялікага горада на планеце.

Той самы будынак такійскага муніцыпалітэта – крэатыўная ідэя легендарнага архітэктара ХХ стагоддзя Кендзо Танге. Заснавальнік японскага авангарда, ён стаў амаль што першапраходцам. Тады, у 60-х, думалі не толькі пра знешні выгляд. Рацыянальны падыход: недахоп месца трэба было абыграць. Так з’яўляецца інтэрнацыянальны стыль.

Эстэтыка інтэрнацыянальнага стылю патрабавала амаль поўнай адмовы ад гістарычнага дэкору. Для традыцыйнай Японіі такі падыход – нонсэнс. Новы напрамак папулярызаваў мінімалізм і акцэнт на форму.

Рысы метраполіса Токіа надаў Кендзо Танге. Ён задаў тон усяму гарадскому ансамблю. Дарэчы, рацыянальнае выкарыстанне прасторы ва ўмовах перанаселенасці – актуальнае пытанне для любога мегаполіса.

Аляксандр Акенцьеў, галоўны архітэктар УП “Мінскграда”:

"Яны выкарыстоўваюць у сваёй творчасці вельмі простыя формы, вельмі простыя спалучэнні і бясконца любяць тую прыроду, якая створаная ў іх. Яна таксама вельмі складаная, вельмі абмяжоўвае прастору".

Японскія традыцыі працягвае ўзорны хор “Канцілена”. Расклалі нацыянальных аўтараў на некалькі галасоў. Апроч макетаў і стэндаў – аўдыё- і відэапрэзентацыі. Спецыяльна ўстаноўленыя экраны ў форме пазла на агляднай экскурсіі паказваюць метраполіс у разрэзе.