Яна Штангей прадставіць Беларусь на танцавальным Еўрабачанні-2013

5 апреля 2013

Танцавальнае Еўрабачанне пройдзе 14 чэрвеня ў польскім Гданьску. Сёлета возьмуць удзел прадстаўнікі з Беларусі, Арменіі, Германіі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Славеніі, Украіны, Чэхіі і Швецыі. Яна Штангей  выступіць з варыяцыяй Эсмеральды аднайменнага балета паводле  рамана Віктора Гюго Сабор Парыжскай Божай Маці.

Конкурс маладых танцораў праводзіцца пад эгідай Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. Беларусь удзельнічае ўпершыню.