Яна Штангей будзе абараняць гонар нашай краіны на конкурсе маладых танцораў Еўрабачанне

14 июня 2013

Сёння ў 21:00 прамую трансляцыю шоу з польскага Гданьска пачне тэлеканал Беларусь 1. Наша краіна ў гэтым конкурсе ўдзельнічае ўпершыню. І канкурэнцыю саставяць яшчэ 9 краін: Арменія, Швецыя, Германія, Славенія, Нідэрланды, Нарвегія, Украіна, Польшча і Чэхія.


За падрыхтоўкай сочыць Ніна Мажэйка.


З першага ж дня знаходжання ў польскім Гданьску Яна прыцягнула ўвагу прэсы. Прама ў гасцініцы дзяўчыну сустрэла цэлая дэлегацыя СМІ. Спатрэбіўся англійскі, які старанна вучыла перад паездкай.


Рэпетыцыі пачаліся яшчэ ў мінулую суботу. За тыдзень канкурсанты знялі персанальныя відэавізіткі, далі інтэрв'ю для польскага тэлебачання і нават наладзілі танцавальны флэшмоб у гістарычным цэнтры горада. Дарэчы, разам з Янай паехала і яе педагог па класічным танцы Клара Мікалаеўна.


Для, мабыць, галоўнага выступлення ў сваім нядоўгім, але вельмі насычаным творчым жыцці, дзяўчына вбрала варыяцыю Эсмеральды з аднайменнага балета на музыку Цэзара Пуні.


Самую вялікую стаўку журы робіць на сольны нумар. У дзень шоу наша ўкраінка, якую ў Еўропе зараз лічаць беларускай, выйдзе на сцэну другой.


Валерыя Авер, прэс-сакратар Белтэлерадыёкампаніі: Ужо сёння ў 21:00 тэлеканал Беларусь 1 пачне прамую трансляцыю 15 конкурсу маладых танцораў Еўрабачанне-2013. Белтэлерадыёкампанія як член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза валодае эксклюзіўнымі правамі на паказ гэтага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Мы ўпершыню прымаем ўдзел у танцавальным Еўрабачанні. А каменціраваць яго будзе Дзмітрый Карась, тэлевядучы і выканаўчы прадзюсар тэлеканала Беларусь 2 Белтэлерадыёкампаніі.


Адзін з этапаў конкурсу - contamprorary dance - сучасны танец. Тут галоўнае ўмець імправізаваць. Няпростая задача для класічнага танцора. На працягу 2 месяцаў Яна спецыяльна займалася з педагогам.


А ў Гданьску ўсіх удзельнікаў раздзялілі на дзве групы. Пастаноўкай групавога танца займаўся брытанскі дуэт BalletBoyz.


Паводле вынікаў сольных і групавых выступленняў, прафесійнае журы будзе выбіраць усяго 2 фіналістаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў. Яны выканаюць танец-дуэль. Адзін з удзельнікаў танцавальнага паядынку і стане пераможцам прэстыжнага конкурсу. Але самае галоўнае застанецца за кадрам. Незалежна ад перамогі ўсе канкурсанты атрымаюць неацэнны вопыт работы на танцавальнай сцэне.