Ян Арцюс-Бертран прэзентаваў у Мінску свой фільм "Чалавек"

2 июня 2017

Дык як нам трэба рэагаваць на змены клімату? Французскі эколаг, рэжысёр і фатограф Ян Арцюс-Бертран прэзентаваў у Мінску свой фільм "Чалавек". Мэта карціны - не мільённыя зборы, а мільёны неабыякавых з усяго свету. Сваімі работамі аўтар спрабуе звярнуць увагу на глабальныя праблемы экалогіі і чалавецтва.

Ян Арцюс-Бертран, фатограф, рэжысёр, эколаг (Францыя): "Наша цывілізацыя засноўваецца на сталых зменах. Але планета ўсё гэтак жа цудоўная. Людзі ўсё гэтак жа прыгожыя. Мы сёння ў працэсе змены сусветнага клімату. Мы не можам замяніць усю тую колькасць рэсурсаў, у якіх мы маем патрэбу кожны дзень, на альтэрнатыўныя. Таму кожны павінен гэта разумець і паважаць навакольнае асяроддзе".

Ян Арцюс-Бертран шырока вядомы і аэрафотапраектамі. Так, у 2015 годзе ў Мінску ён прэзентаваў фотаработы, зробленыя з вышыні птушынага палёту, і фільм "Дом. Гісторыя падарожжа". У планах зрабіць фільм, прысвечаны жанчынам.