XXXI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі стартуе 20 лістапада

31 октября 2018

Ад мініяцюр да аднаактовых балетаў. Пра тое, якім будзе XXXI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі, які стартуе 20 лістапада, распавялі сёння ў прэс-цэнтры БелТА. 64 работы распавядуць пра кірункі сучаснага танца. Сваю інтэрпрэтацыю канцэптуальнага мастацтва пакажуць 36 калектываў. Заваёўваць гледача будуць выканаўцы з Беларусі, Грузіі, Германіі, Італіі і Кітая. У рамках фестывалю пройдзе і міжнародны конкурс сучаснай харэаграфіі. Пралогам форуму стане спектакль "Уверцюры Расіні", які пакажуць на сцэне Вялікага тэатра Беларусі.

Гасцявая праграма і вялікая цырымонія адкрыцця адбудзецца 21 лістапада на сцэне канцэртнай залы "Віцебск". Спектакль без слоў пакажа Маскоўскі губернскі тэатр пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава.