XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ўвойдзе ў гісторыю форуму як рэкордны

19 июля 2016

Упершыню ў фестывальнай сталіцы за тыдзень прайшло 130 мерапрыемстваў. Адбыўся 14-гадзінны вершамарафон. Вулічныя перформансы і канцэрты на плошчах зрабілі ўдзельнікамі фестывалю ўсіх жыхароў і гасцей Віцебска. Гандлёвыя рады і нацыянальныя падвор'і расцягнуліся на 10 кіламетраў. За чвэрць стагоддзя ў "Славянскага базару" з'явіліся сябры і прыхільнікі на ўсіх кантынентах. Незабыўныя ўражанні аб фестывальным тыдні ў Віцебску павязуць пяць з паловай тысяч артыстаў з 45-ці краін свету. І гэта абсалютны рэкорд. Падзеі форуму мастацтваў асвятлялі 500 журналістаў з 10-ці дзяржаў.

Форум мастацтваў падводзіць вынікі, але не развітваецца з віцебскім гледачом. У гэтыя хвіліны на сцэне Летняга амфітэатра ідзе канцэрт Аляксандра Разенбаума. А ў 10 вечара на шоу запрашаюць зоркі шансона. Заўтра адбудзецца рок-канцэрт Дзіяны Арбенінай і гурта "Начныя снайперы".