XXVI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску

18 ноября 2013
Тэатр оперы і балета зноў запарашае на сваю мадэрн-сцэну. Сёлета пляцоўка Вялікага стала стартавай ў правядзенні 26 міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску. Пастаянны ўдзельнік імпрэзы - Пермскі тэатр Панфілава.

Расказвае Ларыса Гулякевіч: Пастаянныя ўдзельнікі фестывалю Пермскі тэатр Панфілава разам з ізраільскім Fresco dance company адкрываюць фестывальны тыдзень. Больш за дваццаць гадоў таму панфілаўцы ўжо прыязджалі ў Мінск, аднак адроджаная пастаноўка Клетка для папугаяў была паказана на сталічнай пляцоўцы ўпершыню. На працягу аднаго акта пад музыку Кармен-сюіты нашумелы ў дзевяностых балет-фантазія раскрывае тэму актуальную і цяпер - той, хто выбірае свабоду, выбірае небяспеку і адказнасць.

Сяргей Райнік, мастацкі кіраўнік тэатра Балет Яўгенія Панфілава (Расія): Сучаснае мастацтва ў нас не загнана ў кут, як пра гэта шмат гаворыцца і прынята лічыць. Я лічу, што Мінск і Беларусь робіць вельмі сур'ёзны прагрэсіўны крок у бок развіцця сучаснага мастацтва, сучаснай харэаграфіі, запрашаючы такія кампаніі, як Балет Яўгена Панфілава. Гэты спектакль, як ніякі іншы, адказвае менавіта той сутнасці мастака Яўгена Панфілава і той сутнасці канцэпцыі тэатра Яўгена Панфілава.


А вось ізраільскі тэатр Фрэска можна павіншаваць і з прэм'ерай, і з дэбютам. Спектакль Цэрбер заснаваны на грэчаскай міфалогіі. Назва запазычана ў шматгаловага сабакі Цэрбера, які ахоўвае браму ў царства мёртвых . Для спектакля была створана спецыяльная платформа, якая рухаецца на працягу пастановы, на якой дзевяць салістаў віртуозна перадаюць танцам гісторыю грэчаскай міфалогіі.


Ёрам Кармі, харэограф танцавальнага калектыву Фрэска: У грэчаскай міфалогіі чалавек, які праходзіць у замагільны свет, пачынае новае жыццё.
Але браму ахоўвае трохгаловы сабака, які перашкаджае людзям прайсці далей і не адпускае іх вярнуцца назад. І гэта тэма прымусіла мяне задумацца аб жыцці і аб нечаканых рэчах, якія могуць адбыцца пасля таго, як мы сыходзім з жыцця.


Першае выступленне калектываў у рамках фестывалю прайшло ў Мінску. Ну а самай галоўнай падзеяй фестывалю з'яўляецца конкурс сучаснай харэаграфіі. Сёлета ў ім бяруць удзел толькі беларускія калектывы. Сам фестываль будзе праходзіць да 24 лістапада.