Урачыстая цырымонія адкрыцця XXI Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Мінску пачалася роўна апоўдні і працягваецца ў гэтыя хвіліны.
Форум сабраў больш як 600 экспанентаў з 26-ці краін. Адразу пасля цырымоніі адкрыцця гасцям кірмашу прэзентуюць асаблівую энцыклапедыю - 776 старонак, на якіх уся гісторыя беларускага хакея: біяграфіі вядомых гульцоў і трэнераў, статыстыка, гісторыі будаўніцтва лядовых арэн і стварэння хакейных клубаў. Укладальнікі фаліянта Дзмітрый Кашавар і Ігар Мартыноўскі дзесяцігоддзямі збіралі і захоўвалі дакументальныя матэрыялы. У кнізе ім удалося аднавіць гісторыю нашага хакея як суверэннага перыяду, так і савецкіх часоў.
І сёння ж пройдзе яшчэ адна гучная прэзентацыя. Менш чым праз гадзіну госці кірмашу ўпершыню змогуць прачытаць дзённік жонкі беларускага касманаўта. Жонка астранаўта Алега Навіцкага Юлія прэзентуе сваю дэбютную работу.














