X-Factor - у туры па гарадах Беларусі

14 Сакавіка 2020
Першы пункт у маршруце - Гродна. Сёння таленты з усёй вобласці чакаюць у гарадскім цэнтры культуры на Дзяржынскага,1. Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў 10:00, а само праслухоўванне - апоўдні і прадоўжыцца да 8 вечара. Прэтэндэнтаў будуць ацэньваць у чатырох катэгорыях: хлопцы, дзяўчаты ад 16 да 24 гадоў, удзельнікі ад 25 гадоў, а таксама вакальныя калектывы. У Гродне ў саставе групы X-Factor будуць працаваць генеральны прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі  Глеб Шульман, выканаўчы прадзюсар праекта "X-Factor у Беларусі"  Вольга Шлягер, а таксама вядомая спявачка Іскуі Абалян. Прадэманстраваць свае вакальныя таленты можна і заўтра па такім жа графіку і адрасе. Зарэгістравацца на кастынг даступна загадзя - на сайце tvr.by. На гэты момант у адрас Белтэлерадыёкампаніі паступіла больш як 2 тысяч электронных заявак не толькі з нашай краіны, але з Расіі, Украіны, краін Балтыі і нават Егіпта.


Тэгі:

#X-Factor