X-Factor прыходзіць у Беларусь. Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе кастынг

27 января 2020

X-Factor прыходзіць у Беларусь. Калі ты хочаш стаць зоркай, у цябе з'явіўся шанц ажыццявіць сваю мару

Белтэлерадыёкампанія  як уладальнік праў на гэты праект на тэрыторыі нашай краіны  аб'яўляе нацыянальны кастынг на X-Factor. Наша каманда ўжо зусім хутка праедзе па буйных гарадах Беларусі і, вядома, ацэніць таленты ў сталіцы. У каго не атрымаецца прыйсці на асабістую сустрэчу, відэазаяўкі прымем па інтэрнэце. Дэбютаваўшы ў брытанскім эфіры ў 2004 годзе, шоу заваявала сэрцы гледачоў у розных кутках планеты. Праект рэалізавалі ў 56 краінах свету, дзе яго паглядзелі ў тэлевізійным эфіры больш як 500 мільёнаў чалавек. У інтэрнэце ж аўдыторыя ў X-Factor яшчэ шырэйшая. Ролікі кожнага выпуску рэгулярна трапляюць ва ўкладкі "трэнды" на YouTube. А пераможцы сталі папулярнымі фігурамі шоу-бізнесу, многім з якіх удалося пабудаваць паспяховую артыстычную кар'еру.

Выканаўчы прадзюсар X-Factor прыляцеў у Мінск


Напярэдадні ў Мінск прыляцеў выканаўчы прадзюсар шоу Джонатан Булен. Сёння ён упершыню сустрэцца з камандай Белтэлерадыёкампаніі. Разам прапрацуюць усе нюансы падрыхтоўкі маштабнага праекта да эфіру - ад правядзення кастынгу да лагістыкі і тэхнічных аспектаў. Больш падрабязнасцяў аб запуску X-Factor у Беларусі  глядзіце сёння вечарам у праграме "Панарама".