Міжнародны джазавы фэст прыме беларуская сталіца

13 февраля 2020
У гэты ўікэнд Мінск захопіць джаз! А канцэрт-адкрыццё міжнароднага фэсту Minsk Winter Jazz - 2020 прыпадае на самае рамантычнае свята – Дзень святога Валянціна. Адзін з самых вядомых беларускіх джаз-гуртоў Apple Tea "пачастуе" гасцей фестывалю сваёй новай праграмай. Прыме ўдзел у форуме таксама і Мінскі Госпел-хор. У гэты вечар заспявае і запрошаны госць - Кліўленд Уоткіс з Вялікабрытаніі. Дарэчы, ён жа ў суботу правядзе бясплатны майстар-клас па вакальнай імправізацыі. Пасля канцэрта-адкрыцця прыхільнікаў музыкі чакае afterparty разам з дыджэямі.

Увогуле, на эксперыментальнай пляцоўцы, што на вуліцы Кастрычніцкай, за тры дні адбудуцца  выступленні лепшых джазавых музыкантаў з Вялікабрытаніі, Швецыі, Даніі, Францыі, Польшчы і Беларусі. Завершыць фэст дабрачынны канцэрт "Джаз для дзяцей ад дзяцей".