Выставачны праект "Вайна і мір Вадзіма Сідуры" можна ўбачыць у Мінску да 28 ліпеня

16 июля 2019

У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрыўся маштабны выставачны праект "Вайна і мір Вадзіма Сідуры". Упершыню творы гэтага савецкага мастака, скульптара, авангардыста  экспануюцца ў Беларусі. На выставе амаль 50  экспанатаў з фондаў маскоўскага музейна-выставачнага аб'яднання  "Манеж", а таксама з прыватных калекцый. Сярод іх - скульптура, графіка, кераміка, разьба па лінолеуме, а таксама празаічныя вершы ўдзельніка Вялікай  Айчыннай  вайны  Вадзіма Сідуры.

Выставачны праект быў задуманы як мабільная экспазіцыя. За апошнія тры гады наведаў Маскву, Санкт-Пецярбург, Берлін, Люксембург і іншыя гарады. У Мінску выставу можна ўбачыць да 28 ліпеня.