Усе прыродныя колеры, характар надвор’я і атмасфера ў пейзажах, якія пішуцца на прыродзе. Выставачны праект "Сучасны беларускі пейзаж" адкрыўся ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Аўтары - 7 маладых мастакоў. Іх творчая "Экспедыцыя" рэгулярна адпраўляецца на пленэры па розных мястэчках Беларусі. Выбірае для гэтага самыя яскравыя краявіды і розныя, нават неспрыяльныя ўмовы надвор’я.
Мастакі не абмяжоўваюцца толькі рэалізмам. Сярод іх работ ёсць карціны ў розных стылях: экспрэсіянізм, абстракцыя і сімвалізм. З выставачным праектам "Сучасны беларускі пейзаж" можна азнаёміцца да 28 лютага.
Выставачны праект «Сучасны беларускі пейзаж» адкрыўся ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў
2 февраля 2021













