Выставу тэкстыльных карцін можна ўбачыць у Заслаўі

4 июня 2020
Замест пэндзля - іголка, а замест фарбаў - ніткі. Выставу карцін у тэхніцы абрэзкавага шыцця  можна ўбачыць у Заслаўі. У гісторыка-культурным музеі-запаведніку экспануецца каля 30 работ Антаніны Сідзельнікавай. На тэкстыльных палотнах - міфалагічныя сюжэты, краявіды, бытавыя замалёўкі, а таксама разважанні на вечныя тэмы. У кампазіцыях скамбінаваны розныя колеры і фактуры, абрэзкавыя пано таксама дэкараваныя вышыўкай і вязанымі элементамі.

Акрамя тэкстыльнай выставы, у музеі-запаведніку можна ўбачыць і дзве пастаянныя экспазіцыі. Гэта народныя музычныя  інструменты і габелены.