Выстава жывапісцаў Уладзіміра і Андрэя Ткачэнкаў у галерэі Шчамялёва

6 января 2021

Пейзажам і тэмам роднай зямлі прысвечана творчасць Уладзіміра і Андрэя Ткачэнкаў. Бацька і сын - настаўнік і вучань. Мастакі - рэалісты. Уладзіміру больш блізкія прыродныя пейзажы, квітнеючыя лугі, азёры, вясковыя вулачкі. Андрэю - гарадское жыццё, вобразы сучаснікаў, бытавыя сюжэты. Увогуле на выставе прадэманстраваны амаль 20 твораў.

Работы Уладзіміра Ткачэнкі захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, а таксама ў прыватных зборах Расіі, Германіі, Японіі.