Выстава жывапісцаў Леаніда Гоманава і Віктара Барабанцава адкрылася ў сценах Гістарычнага музея

7 Жніўня 2019

Краявіды Беларусі, Іспаніі, Ізраіля і Фінляндыі алеем. Выстава жывапісцаў Леаніда Гоманава і Віктара Барабанцава, паслядоўнікаў беларускай рэалістычнай школы, адкрылася ў сценах Гістарычнага музея. У экспазіцыі творчага тандэму прадстаўлены палотны, створаныя майстрамі за апошнія 10 гадоў, падчас пленэраў у розных краінах свету. Частка выставачнай прасторы адведзена партрэтам, прысвечаным вядомым дзеячам культуры. Народным артыстам Беларусі Генадзю Аўсяннікаву і Мікалаю Кірычэнку. 

Юлія Крыўдзюк, куратар выставы:  "Мы вырашылі паказаць мэтраў, гэта заслужаныя мастакі, лаўрэаты шматлікіх прэмій, даўнія члены саюза мастакоў. Віктар Барабанцаў яшчэ піша партрэты,  як ён бачыць людзей, так не бачыць ніхто. Таму ў яго ёсць свая тэхніка. А Леанід Гоманаў ён бачыць прыроду,  бачыць  мора таксама абсалютна ўнікальным спосабам.  Абсалютна ўнікальныя колеры, мазкі, характэрныя толькі для гэтага мастака".

Карціны Леаніда Гоманава і Віктара Барабанцава захоўваюцца ў зборах беларускіх музеяў. Пашырыць фонды і набыць некалькі работ  мастакоў плануе і Гістарычны.


Папулярныя

Рэкамендуемыя