Выстава жаночага свецкага касцюма праходзіць у Мінску

16 сентября 2015

Уборы XIX і XX стагоддзяў можна ўбачыць у музеі “Лошыцкая сядзіба”. Кожны касцюм – гісторыя жаночага жыцця. У экспазіцыі прапанаваны рэканструкцыі паўсядзённага, прагулачнага, бальнага і вячэрняга адзення, якое насілі жанчыны на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Выстава прадоўжыцца да 1 снежня. А да гэтага часу напрыканцы кожнага месяца ў музеі будуць праводзіць тэматычныя суботы: з абнаўленнем часткі экспазіцыі, танцавальнымі майстар-класамі, літаратурнымі чытаннямі і лекцыямі па гісторыі касцюма.