Выстава "Тут радзімы маёй пачатак" - шматгадовы вынік творчасці Мікалая Шышлова

14 августа 2018

Падарунак да 55-годдзя. Мастак Мікалай Шышлоў павіншаваў горад Жодзіна са святам. Выстава пад назвай "Тут радзімы маёй пачатак" - шматгадовы вынік яго творчасці. Мікалай Шышлоў - графік, жывапісец, кераміст, аўтар карыкатур і малюнкаў. Асноўная тэма яго задуменных акварэльных пейзажаў, каларытных жывапісных палотнаў і манументальных керамічных кампазіцый - Беларусь, пейзажы роднага Жодзіна, вядомыя з дзяцінства.

Кераміка Мікалая Шышлова - асобная галіна яго творчасці, дзе ён дэманструе розныя тэмы: ад праблем экалогіі да спартыўных баталій. Выстава ў будынку Палаца Рэспублікі працягнецца да 21 жніўня.