Выстава-кірмаш у Віцебскай ратушы

22 декабря 2020
Аўтарская кераміка, экаматэрыялы ў аснове цацак, паштоўкі ручной працы і стыльныя аздабленні пад святочны ўбор. У Віцебскай ратушы - выстава-кірмаш навагодніх падарункаў. Вырабы прапанавалі лепшыя рамеснікі, мастакі, дызайнеры абласнога цэнтра - большасць пастаянныя ўдзельнікі тэматычных кірмашоў у Беларусі і за мяжой.  Для гасцей, якія жадаюць зрабіць падарунак сваімі рукамі, прадугледжаны майстар-класы. 

Алёна Хайруліна, дызайнер, удзельніца выставы-кірмашы: "Прапаноўваюцца для дэкарацыі фарбы, алоўкі, васковыя крэйды. Рукатворныя рэчы нясуць цяпло, энергетыку чалавека, яго дабрыню, пазітыў. Укладваецца душа аўтара".

Таццяна Старынская, дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея: "Ратуша - гэта цэнтральнае месца, тут усе паблізу праходзяць, сустракаюцца. А каб было цікава, калі прыходзіце з сям'ёй, то можна пасядзець папіць каву, можна выйсці ў хол - там бяспройгрышная латарэя. Можна проста фатаграфавацца - тут шмат фотазон".

Кірмаш праходзіць ва ўтульнай атмасферы - з навагоднімі песнямі і інсталяцыямі ў зале. Каларытны дадатак - выстава святочных паштовак з фондаў Віцебскага музея.