Выстава вышыўкі ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах

14 апреля 2020
Спалучэнне дакладнай строгай схемы з палётам фантазіі. Выстава вышыўкі у Раўбічах - у Музеі беларускага народнага мастацтва. Прадэманстраваныя каля 70 работ двух майстроў - Святланы Піваварчык і Святланы Аляксеевай. Сумесная экспазіцыя аб’яднала вышытыя сурвэткі, абрусы, навалачкі, карціны. Усё ў розных тэхніках. Працуе выстава да 16 мая. Акрамя гэтага, у музеі прапанаваная і экспазіцыя традыцыйных ручнікоў.