Выстава Уладзіміра Пракапцова адкрылася ў Віцебскім мастацкім музеі

10 октября 2018

У Віцебскім мастацкім музеі адкрылася персанальная выстава Уладзіміра Пракапцова "Мой Вiцебск - мая Беларусь", прысвечаная Году малой радзімы і 65-годдзю мастака. У экспазіцыі - палотны розных перыядаў творчасці. Сюжэты аб'ядноўвае агульная тэма - любоў да малой радзімы. Для Уладзіміра Пракапцова - гэта вёска Жгунская Буда Добрушкага раёна Гомельскай вобласці. Асаблівае месца ў жыцці майстра займае і Віцебск.

Уладзімір Пракапцоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі: "Віцебск даў мне пуцёўку ў вялікае жыццё, адпаведную адукацыю. Віцебск, як я лічу, гэта не толькі беларускі Парыж, але і горад майго юнацтва, маёй маладосці студэнцкай. І гэтая выстава - гэта справаздача мая".

На вернісажы быў прэзентаваны і альбом творчасці Уладзіміра Пракапцова - "Мая Беларусь".