Выстава "Уладзімір Мулявін. Спадчына вялікага маэстра" адкрыецца сёння ў гістарычным музеі

22 февраля 2017

"Уладзімір Мулявін. Спадчына вялікага маэстра". Выстава з такой назвай адкрыецца сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі. Аснова праекта - эскізы касцюмаў легендарнага калектыву "Пясняры". Экспануецца больш за паўсотні накідаў. З замалёўкамі арт-прастору дзеляць і самі касцюмы. Тут і шляхецкі, і беларускі народны, і афіцыйны з васільком. Асобнае месца ў джынсавага ўбору Уладзіміра Мулявіна і шасці малюнкаў касцюмаў для канцэртаў у Амерыцы.

Таксама касцюмы да пастаноўкі рок-оперы "Песня аб долі", прэм'ера якой прайшла 40 гадоў назад на сцэне Белдзяржфілармоніі. Кампазіцыю дапоўняць асабістыя рэчы Уладзіміра Мулявіна і яго музычныя інструменты.