Выстава ў стылі "сам сабе мастак" адкрытая кожны дзень

3 мая 2016

Сустрэцца з быком на карыдзе, памерацца сілай з рускімі волатамі і злавіць на вуду дыназаўра. У Нацыянальным гістарычным музеі з'явілася карцінная выстава, дзе мастакамі стануць… самі наведвальнікі. Ля кожнага з амаль 30-ці аб'ёмных малюнкаў дызайнеры спецыяльна пакінулі месца для творчасці і гледачам. Сюжэтныя лініі на палотнах пераносяць аматараў яркіх фотаздымкаў у сцэны з вядомых фільмаў, казак, а таксама ў жартоўныя і незвычайныя сітуацыі.

Выстава ў стылі "сам сабе мастак" адкрытая кожны дзень. А выхаванцаў дзіцячых дамоў запрашаюць наведаць экспазіцыю жывых карцін бясплатна.