Назад у мінулае. Экспазіцыя "У пошуках лепшага" знаёміць наведвальнікаў з нефармальнымі арт-практыкамі дваццатага стагоддзя. Выставачную залу Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў напоўнілі творы з фондавай калекцыі. Сярод іх - жывапіс, графіка і скульптура. Месца экспанентаў - за прадстаўнікамі беларускай школы авангарда, удзельнікамі такіх знакамітых аб'яднанняў, як "Квадрат". У свой час іх творчыя пошукі былі неадназначна прыняты аўдыторыяй, а сёння работы набываюць у рамках дзяржзакупак.
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў экспазіцыя застаецца амаль на тры тыдні. Нагадаем, што у суседніх залах дзейнічае выставачны праект "Альтэрнатыва".
Выстава "У пошуках лепшага" - у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў
3 марта 2021













