Выстава старажытнага вышывання ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі

21 февраля 2021

Дэкаратыўнае вышыванне, вязанне і пляценне канца XVIII -   пачатку ХIX стагоддзя. З прадметамі зграбнага рукадзелля можна азнаёміцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Экспазіцыя з'явілася дзякуючы яго першаму дырэктару Антону Брадоўскаму. Ён быў вялікім прыхільнікам гэтага віду прыкладнога мастацтва і нават выкладаў на курсах мастацкага вышывання.

Сярод экспанатаў - карціны, камінныя экраны, дамскія аксэсуары, прадметы мужчынскага гардэробу

Нягледзячы на салідны ўзрост, яны нядрэнна захаваліся. Для работ выкарыстоўвалі звычайна баваўняную канву або металічную сетку, па якіх вышывалі маляўнічыя карціны шарсцянымі, шаўковымі ніткамі, пацеркамі і шклярусам.