Выстава сучаснага беларускага мастацтва стартуе ў Мінску

21 апреля 2014
Авангард: ад квадрата да аб'екта. Выстава сучаснага беларускага мастацтва стартуе сёння ў Мінску. Чым будуць здзіўляць мастакі, графікі, скульптары жыхароў і гасцей сталіцы, якія прыедуць на чэмпіянат свету па хакеі, у рэпартажы Ларысы Гулякевіч.

Новыя імёны і мэтры авангарда на выставе сучаснага мастацтва Беларусі. Унікальная магчымасць паказаць сваю творчасць усяму свету, не выязджаючы з Беларусі. Чым здзівяць беларускія мастакі гасцей Мінска, якія прыедуць на чэмпіянат свету па хакеі.
Сто гадоў беларускага авангарда. Творы андэграўнду, нанканфармізму з 10-х па 90-я гады мінулага стагоддзя, а таксама сучасныя беларускія аўтары 21 стагоддзя. Аб'яднае іх экспазіцыя выставы сучаснага мастацтва Avant-gARTe. Ад квадрата да аб'екта. Як без спадчыны Казіміра Малевіча з Чорным квадратам.
200 аўтараў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Тут пераемнасць традыцый, іх развіццё ў жывапісе, графіцы, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, арт-аб'ектах, дызайне і фатаграфіі, а таксама лепшыя мастацкія праекты апошніх дзесяці гадоў.
Выставачны цэнтр на праспекце Пераможцаў, які знаходзіцца недалёка ад спартыўнага комплексу Мінск-Арэна - адна з трох выставачных пляцовак. Арт-аб'екты 20 стагоддзя будуць экспанавацца і ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, а побач на плошчы Якуба Коласа - галерэя пад адкрытым небам Мастак і горад. BelART.by. Прама на вуліцы копіі карцін беларускіх мастакоў розных стыляў і кірункаў. Постары памерам паўтара на два метры надрукаваны на воданепранікальных планшэтах, на спецыяльнай плёнцы.