Выстава савецкіх елачных цацак

8 декабря 2020

Якія цацкі былі на святочнай ёлцы 80 гадоў таму, можна ўбачыць у Доме-музеі РСДРП у Мінску. Там адкрылася выстава навагодніх рэтра-ўпрыгажэнняў. Выпускаліся яны з 40-х па 80-я гады. Усе экспанаты з прыватнай калекцыі. Ёсць і рэдкія. Напрыклад, па тэхніцы Глінкі цацкі вырабляліся толькі адзін раз у гісторыі Савецкага Саюза, а ватныя ўпрыгажэнні з прылаўкаў магазінаў зніклі яшчэ 70 гадоў таму.

У музеі экспануецца і яшчэ адзін сімвал свята - навагоднія паштоўкі, з якіх можна даведацца, што жадалі сябрам і блізкім 50 гадоў таму. Навінка выставы сёлетняга года - карнавальныя маскі.