Музей народнай архітэктуры і побыту прапануе ў сталіцы выставу сімвалаў традыцыйных зімовых святаў. У экспазіцыйнай прасторы - архаічны калядны саламяны «Павук», рэдкі збор папяровых калядных упрыгажэнняў, цацкі савецкай эпохі, фатаграфіі і паштоўкі. Інтэрактыўна-выставачны праект прадстаўляе ёлачныя цацкі канца XIX- пачатку ХХ стагоддзя, знойдзеныя ў адным са старых дамоў у Баранавічах.
Інтэрактыўна-выставачны праект «Сімвалы зімовых святаў» распавядае і пра сучасныя беларускія традыцыі, якія мы выконваем падчас Новага года і Каляд.













