Выстава "Сардзінія вачыма мастакоў" праходзіць у гасцёўні Уладзіслава Галубка

12 апреля 2018

А каму шлях да космасу здаецца вельмі доўгім, прапануем адправіцца ў цёплую Італію. “Сардзінія вачыма мастакоў”. Выстава з такой назвай праходзіць у гасцёўні Уладзіслава Галубка. Экспазіцыя створана па выніках падарожжа беларускіх творцаў. Яны прымалі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Году беларускай культуры на Сардзініі. Усе эмоцыі, колеры ўсходу і захаду сонца, чарада фламінга, мора незвычайнага бірузовага колеру, а таксама мясцовыя краявіды. Да праекта далучыліся італьянскія і расійскія мастакі.

На выставе прадэманстраваны творы 18 мастакоў з Беларусі, 7 - з Расіі і 8 удзельнікаў з Італіі.