Выстава "Калядныя замалёўкі" дэманструе дзіцячы погляд на навагоднія і калядныя святы

8 января 2019

Калядная зорка з макароны, гліняная каза і мядзведзь з паперы – галоўныя калядныя вобразы. Выстава "Калядныя замалёўкі" ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры дэманструе дзіцячы погляд на навагоднія і калядныя святы. Экспазіцыя арганізавана па выніках конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. "Калядныя замалёўкі" праводзяцца ўжо восьмы год сярод мінскіх школ.

Сёлета у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры паказана звыш 100 дзіцячых работ.