Выстава польскай керамікі ад першых аўтараў фарфоравых тэхналогій на некалькі дзён завітала ў сталіцу

13 февраля 2013
У пасведчанні аб яго нараджэнні стаіць Кітай, 7 век, дынастыя Тан. Першымі ж з еўрапейцаў, хто пабачыў гэты вытанчаны від керамікі, былі крыжаносцы падчас паходаў на Палесціну. Белае золата - так ахрысцілі фарфор у Еўропе за попыт на яго і за кошт.Таму ўбачыць першыя фарфоравыя калекцыі можна было выключна ў рэзідэнцыях найбагацейшых людзей Італіі,Францыі і Германіі.
Першай жа мануфактурай Еўропы,якая вынайшла сакрэт фарфоравай масы і пачала вырабляць сваю прадукцыю, стала Саксонская. На месцараджэннях белых каалінавых глін Германіі нараджаліся тэхналогіі першаадкрывальніка - Мейсенскага фарфора. Яны трымалася ў вялікай тайне, але хутка сакрэт выйшаў за межы Саксоніі і новыя майстэрні пачалі адкрывацца ў Аўстрыі, Францыі, Расіі і Польшчы.
Выстава польскай керамікі 18-20 стагоддзяў уяўляе сабой эвалюцыю фарфора з фондаў Верхнесілезскага музея. На амаль 200 прадметах кляймо 10 мануфактур. У кожнай вытворчасці - свая гісторыя -пажары, войны, банкруцтвы, змены гаспадароў.
І толькі адзінкавыя мануфактуры пераўтварыліся ў сучасныя фабрыкі. Дарэчы, у дачыненні Беларусі існуе стэрэатып, нібы фарфоравая вытворчасць прамысловага маштабу з'явілася ў савецкія часы, але фарфор, больш дакладна, яго папярэднік - фаянс, ужо рабілі на нашых старадаўніх землях.
Свержанскі керамічны цэнтр належаў Радзівілам.
(Алена Сянькевіч, загадчык аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі)
Вядома, што польскім посудавым фарфорам тыя ж Радзівілы накрывалі святочныя сталы. У часы агульнай гісторыі Рэчы Паспалітай.
Зрэшты, адзінкавыя рэчы з фарфоравых мануфактур Польшчы ёсць і ў сучасных фондах нашага Нацыянальнага мастацкага музея.
Калісьці еўрапейцы былі апантаныя сакрэтам кітайскага фарфору. Сёння ж можна сустрэць падробкі пад еўрапейскі фарфор. На выставе са збораў Верхнесілезскага музея ў Бытаме - толькі арыгіналы. Сімвалы раскошы і высакароднасці.