Карціны намаляваныя ў дуэце з прыродай. Выстава палотнаў у тэхніцы цыянатыпіі праходзіць у Мінскім планетарыі. Работы Вольгі Баравіковай створаны з дапамогай спецыяльнай вадкасці, а таксама зямлі, сонца і паветра. Свае касмічныя сюжэты, а іх больш як 100, аўтар стварае ўжо чатыры гады. Увогуле ж мастакі "прыручылі" стыхію яшчэ ў 19-ым стагоддзі ў Англіі. Такім спосабам стваралі копіі карабельных чарцяжоў.
Назва экспазіцыі "17:33" - менавіта столькі доўжыцца самы вялікі светлавы дзень. Дарэчы, убачыць прыродныя з'явы, зафіксаваныя на паперы, у Мінскім планетарыі можна да канца ліпеня.
Выстава палотнаў у тэхніцы цыянатыпіі праходзіць ў Мінскім планетарыі
22 июня 2020













