Выстава першага супрэматычнага архітэктара Лазара Хідэкеля ў Мінску

17 февраля 2020
"Нас зразумеюць праз 100 гадоў". Рэтраспектыва твораў знакамітага мастака-авангардыста і першага ў свеце супрэматычнага архітэктара Лазара Хідэкеля  ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Прымеркавана экспазіцыя да 100-годдзя аб’яднання УНАВІС (гэта сцвярджальнікі новага мастацтва). Каля сотні работ са збору сям’і Хідэкеля прывезлі ў Мінск з Нью-Ёрка. Прадэманстраваны розныя перыяды заснавальніка новага мастацкага напрамку у Віцебску - ад ранніх кампазіцый 15-гадовага юнака да архітэктурных і экафутурыстычных праектаў канца 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

Супрэматычная рашотка або добра вядомы ва ўсім свеце хэштэг – элемент, які Хідэкель у выніку творчага пошуку вывеў з чорнага квадрата Малевіча. Хэштэг – гэта яшчэ і спасылка на IT-сферу, якой сёння славіцца Беларусь.

Публічная праграма ў рамках выставы ўключае штотыднёвую экскурсію ад куратараў, лекцыі і майстар-класы, у тым ліку для дзяцей.