Выстава "Птушына-кветкавыя варыяцыі" праходзіць у сталіцы

15 октября 2020

"Птушына-кветкавы" дэбют! Першая выстава мастачкі Рымы Купцовай праходзіць у кінатэатры "Цэнтральны". Галоўныя героі экспазіцыі - совы. З выявамі гэтых птушак 19 палотнаў. Яшчэ 10 - нацюрморты. Дарэчы, выстава прысвечана сябрам, знаёмым і родным мастачкі. Іх вобразы сталі асновай для творчасці.

Тэхніка традыцыйная: аўтар выкарыстоўвала пэндзлі і алеі. Дарэчы, на стварэнне некаторых карцін спатрэбілася ўсяго 3 гадзіны, а на іншыя - 4 месяцы.

За апошнія паўтара года Рыма Купцова напісала больш за паўсотні карцін, была ўдзельніцай выставы "Я Манэ, Я Шышкін, Я Малевіч". А зараз аўтар працуе над новымі творамі: хутка на яе палотнах - абстракцыі і гарадскія пейзажы.