Выстава Нікаса Сафронава ў мінскай галерэі Савіцкага

19 марта 2014
Больш за сотню работ майстра прыбылі ў сталіцу спецгрузам і зараз гатовы да экспазіцыі. Сёння гледачы змогуць убачыць нават сны заслужанага мастака Расіі - палотны ў аўтарскай тэхніцы dream vision. Гэта жанр-уражанне, блізкі да імпрэсіянізму, дзякуючы якому Сафронаў трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса.

Мінчане змогуць убачыць і ўражанне Нікаса ад нядаўняй Алімпіяды ў Сочы. Каля васьмі работ мастак напісаў адразу пасля спартыўных баталій. Урачыстае адкрыццё выставы з удзелам аўтара пройдзе 27 сакавіка. Дарэчы, у Мінску Сафронаў дасць некалькі майстар-класаў для дзяцей-сірот.