Выстава нематэрыяльнай культурнай спадчыны адкрылася ў абласным цэнтры народнай творчасці

16 сентября 2019
Выстава  нематэрыяльнай  культурнай спадчыны адкрылася ў галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. У экспазіцыі дванаццаць аб'ектаў -  апісанняў абрадавых дзеянняў: "Калядных цароў" з Капыльскага раёна, "Ката пячы" - з Дзяржынскага, "Шчадраца" - з Салігорскага. Паказаныя фальклорныя скарбы  Уздзенскага краю, спеўная і танцавальная культура Любанскага. Тут і фотарэпартаж з вядомага Будслаўскага  фэсту з копіяй абраза Маці Божай.

Пазнаёміцца з сапраўднымі скарбамі нацыянальнай культуры можна да трынаццатага кастрычніка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна.